- . З заўтрашняга дня распачынаецца ў літургіі Касцёла так званы звычайны перыяд.
- Літургічны каляндар:
- пятніца, 17 студзеня – ўспамін св. Антонія, абата.
- Працягваюцца Калядныя адведзіны. Прашу запісацца ў спіскі, якія ляжаць на століку пры парафіяльнай бібліятэцы. Калі ласка, прашу запісвацца так, каб па магчымасьці ў час адведзінаў дома прысутнічала ўся сям’я. Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства: гэта магчымасць размовы са святаром, a перадусім – гэта малітва і благаслаўленне сям’і, асвячэнне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет).
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся