1. Літургічны каляндар:
  • панядзелак, 10 лютага – успамін св.Схалястыкі, панны;
  • аўторак, 11 лютага – успамін Маці Божай з Люрдa. У гэты дзень выпадае XXVIII Сусветны Дзень Хворага, які ўстанавіў блаславёны Ян Павел II у 1992 годзе. Падчас св. Імшы  ў 17.30 будзе здзяйсняцца сакрамэнт намашчэння  хворых. Яго могуць прыняць людзі, якія змагаюцца з сур’ёзнай хваробай – не абавязкова толькі старэйшыя. Нават могуць быць дзеці. Касцёл вучыць, што гэта сакрамэнт умацавання і ацалення;
  • пятніца, 14 лютага – СВЯТА СВЯТОГА КІРЫЛА, МНІХА І СВ. МЯТОДA, БІСКУПА – АПЕКУНOЎ ЕЎРОПЫ.

 

  1. 12 лютага, у сераду, распачынаем Навэнну перад СВЯТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАГА АБЛІЧЧА – гэта галоўнае свята Кангрэгацыі сясцёр Аблічанак, якія ахвярна працуюць у нашай парафіі. Таму прашу распачынаць Святы Ружанец перад св.Імшой на 15 хвілін раней, чым заўжды.

 

  1. 3. У сераду, 12 лютага, св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўлена ў 8.00 раніцы, вячэрняй св. Імшы ў гэты дзень не будзе.

 

  1. 4. У наступную нядзелю, 16 лютага св.Імшы ў нашай капліцы ў 13.30 і 17.00.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў студзені: 12 сем’яў – 485 рублёў, 10 еўра і 100 даляраў.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. За прыбіранне ўчора капліцы. За спеў і службу Літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…