- Літургічны каляндар:
· 4 сакавіка — успамін св. Казіміра
· 7 сакавіка — успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Гэта павінны быць асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У нашай капліцы ў перыяд Вялікага Посту адпраўляюцца наступныя набажэнствы вялікапосныя:
Дарога Крыжовая:
– адпраўляецца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
– і яшчэ адна ў 20.00 спецыяльна для дзяцей і моладзі, а таксама для ўсіх, хто працуе да паздна;
Песні Жальбы:
– кожную нядзелю пасля св. Імшы на 11.00.
- 6 сакавіка, пятніца – пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе Ружа ружанцовая Наташы Парашчанка.
- 29 сакавіка, нядзеля, пасля св.Імшы на 11.00, адбудуцца выбары новай рады парафіяльнай на бліжэйшыя тры гады. Прашу, каб усе парафіяне прынялі ўдзел у гэтых выбарах.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў лютым 18 сем’яў – 685 руб. і 100 даляраў.
- Дзякуй вялікі ўсім, хто прыняў учора ўдзел у “парафіяльным суботніку”. Было зроблена шмат працы на плацоўцы вакол Пастаральнага цэнтра і будуючагася касцёла. На гэтым тыдні працы па навядзенню парадка прадоўжацца. Будзе вывезена смецце, дошкі непрыгодныя для ўжывання на будоўлі. Дзякуй за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…