- Нядзеля Пальмовая распачынае ў Касцёле каталіцкім ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ. Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень выглядае наступным чынам:
УВАГА!!! МАГЧЫМЫ ЗМЕНЫ!!!
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР ( 9 красавіка)
19.00 – Імша Вячэры Пана. Aдарацыя Пана Езуса ў цямніцы да гадзіны 23.00.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА (10 красавіка)
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя. 19.00 – Крыжовы шлях (звонкі).
Літургія Мукі Пана. Яна заканчваецца Aдарацыяй Пана Езуса ў гробе, якая будзе трываць да 24.00.
У гэты дзень распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА (11 красавіка)
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя Пана Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страў у нашай капліцы:
- 00;
- 00 – наведе нашу парафію памоліцца з вернікамі і благаславіць стравы на велікодны стол Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі
- i пасля Літургіі.
21.00 – ЛІТУРГІЯ ВІГІЛІІ ПАСХАЛЬНАЙ
ВЯЛІКДЗЕНЬ (12 кpаcaвіка)
07.00 – Рэзурэкцыя
11.00 – Св. Імшa.
- У Велікодны панядзелак (13 красавіка) cв. Імшa ў 17.30.
- На гэтым тыдні выпадае:
- першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена святая Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога;
- У нашай краме парафіяльнай можна набыць “вербачкі” і іншыя рэчы: свечкі, святочныя паштоўкі, вялікодныя ўпрыгожванні. Ахвяры, складзеныя за іх, прызначаны на будоўлю нашага касцёла.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў сакавіку: 17 сем’яў – 540 рублёў.
- Дзякую ўсім, хто ахвяраваў свой час у розных працах для парафіі: тым, хто прыбіраў ўчора капліцу, зрабіў прыгожыя вербачкі. Дзякуй за спеў, службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…