Традыцыйна ў чацвёртую Велікодную нядзелю, званую нядзеляй Добрага Пастыра, Каталіцкі Касцёл моліцца аб пакліканнях да святарства.

  1. Праз увесь месяц май, перад Імшой святой, адпраўляем Набажэнства да Маці Божай – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, літанія ларэтанская. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў красавіку: 11 сем’яў – 525 рублёў.
  3. Дзякуй мужчынам за працы па ўмацаванню агароджы пры фігуры Маці Божай Фацімскай. Дзякуй за працы пры крыжы каля малой капліцы, за працы пры кветках. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, а св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…