1. Літургічны каляндар:
  • серада, 13 мaя – успамін Нaйсв. Пaнны Марыi з Фацімы;
  • чацвер, 14 мaя – СВЯТА СВ. МАЦЕЯ, АПОСТАЛА;
  • субота, 16 мaя – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка;

 

  1. Праз увесь месяц май, перад Імшой святой, адпраўляем Набажэнства да Маці Божай – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, літанія ларэтанская. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй за прыбіранне ўчора капліцы, таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…