Літургічны каляндар:
- серада, 28 кастрычніка – свята св. Сымона і Юды, апосталаў. Гэта дзень імянінаў кс. арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча – далучаемся ў малітве за імянінніка; Навэнна да святога Юды Тадэвуша — заступніка ў складаных справах і апекуна арцыбіскупа, у інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыпастыра на Радзіму, трывае, кожны дзень перад вячэрняй Св. Імшой .
- наступная нядзеля, 1 лістапада, – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ.
- Набліжаецца актава малітваў за памерлых. Набажэнства на могілках:
– у Міханавічах – 31 кастрычніка (субота) – 11.00 – (каля галоўнага уваходу);
– у Гатава сустракаемся ў нядзелю, 1 лістапада, у 14.30;
Больш падрабязны расклад малітвы за пемерлых на могілках вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр – калі ласка, азнаёмцеся.
Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць картачкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
- Ружанцовае Набажэнства ў нашай парафіі адпраўляем за паўгадзіны перад св. Імшой на 17.30. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
- Кожны дзень праз увесь тыдзень у 16.45 і ў нядзелю, пасля св.Імшы на 11.00 і да св.Імшы на 17.00 ў нашай капліцы адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнта.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…