1. 1. З заўтрашняга дня распачынаецца ў літургіі Касцёла так званы звычайны перыяд.

 

  1. Можна запісвацца на калядныя адведзіны. Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства: гэта магчымасьць размовы са святаром, a перадусім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асвячэньне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет).

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі: за прыбіренне капліцы, за ачышчэнне ад снегу пляцоўкі перад Цэнтрам.  Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі..

 

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…