1. 1. Літургічны каляндар:
  • 22 лютага, панядзелак – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА, АПОСТАЛА.
  1. Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 17.30, а пасля на набажэнства Крыжовага Шляху. У бліжэйшую пятніцу, 26 лютага яго правядуць дзеці са сваімі бацькамі.

 

  1. Песні Жальбы ў нашай капліцы – у нядзелю за паўгадзіны перад св.Імшой на 14.00.

    Нагадваю, што св.Імша ў наступную нядзелю 28 лютага, ў нашай капліцы адна – ў 14.00.

 

  1. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб мог іх адведаць на працягу Вялікага Посту; паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі: за прыбіренне капліцы ўчора, за адснежванне пляцоўкі перад Цэнтрам. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…