1. 1. Сёння, 11 красавіка, Свята Божай Міласэрнасці – Пан Езус у аб’яўленнях, якія пераказаў праз святую Сястру Фаўстыну, пакінуў запаведзь, што ўсе, хто сёння годна прыме святую Камунію, адмовяць Вяночак да Божай Міласэрнасці – змогуць атрымаць шмат надзвычайных ласкаў.

 

  1. Наша суседняя парафія ў Лошыцы сёння перажывае адпуст. Імшу св. у 12.00 будзе адпраўляць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

  1. Кожную нядзелю пасля ранішняй св.Імшы і да св.Імшы на 17.00 ў нашай капліцы адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнта. Сёння асаблівым чынам памолімся ў 15.00 Вяночкам і Літаніяй да Божай Міласэрнасці. Папросім Пана Бога ахінуць нас і нашу бацькаўшчыну Сваёй Міласэрнай Любоў’ю. Сардэчна запрашаем кожнага. Справаванне і адарацыя Эўхарыстыі дазваляе наблізіцца да любові Бога і асабіста да яе дакрануцца. Гэта рэальная магчымасць адчуць, што Бог кожнага з нас вельмі любіць.

 

  1. У наступную нядзелю, 18 красавіка 2021 года, пасля ранішняй св.Імшы адбудуцца выбары новай рады парафіяльнай на бліжэйшыя тры гады.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі, за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную.  Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…