1. Літургічны каляндар:
- ♣ панядзелак, 26 верасня – успамін св. св. Космы і Дамяна, мучанікаў;
- ♣ аўторак, 27 верасня – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара;
- ♣ чацвер, 29 верасня – СВЯТА СВ. МІХАЛА АРХАНЁЛА, СВ. ГАБРЫЭЛЯ І РАФАЛА, АРХАНЁЛАЎ; навэнну перад гэтаю урачыстасцю aдпраўляем штодзённа перад вячэрняй св. Імшой;
- ♣ пятніца, 30 верасня – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
- ♣ субота, 1 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.
2. На гэтым тыдні выпадае першая субота месяца. У 17.00 гадз. ўжо трэці месяц aгульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі як непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзіну ў юбілей фацімскіх аб’яўленняў. Навэнна будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў – у кожную першую суботу месяца, а яе завяршэнне запланавана на 1 красавіка 2017 г.
Таму што ў наступную нядзелю будзем святкаваць парафіяльны адпуст – змена таямніц ружанцовых адбудзецца ў нядзелю, 9 кастрычніка.
3. Ад суботы, 1 кастрычніка, распачынаецца ружанцовае набажэнства. У нашай парафіі будзем яго адпраўляць перад Імшой св. увечары ў 17.30.
4. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
5. Заняткі рэлігіі ў гэтым годзе будуць адбывацца ў наступныя дні:
- ♣ Малыя дзеці, да I класа ўключна – нядзеля ў 10.00 гадз.
- ♣ Першы год падрыхтоўкі да I св. Камуніі– нядзеля ў 19.00 гадз.
- ♣ Другі год падрыхтоўкі да I св. Камуніі – серада ў 19.00 гадз.
- ♣ Дзеці пасля I св. Камуніі – чацвер у 19.00 гадз.
- ♣ Група да бежмавання – чацвер у 19.45 гадз.
- ♣ Моладзь – нядзеля ў 18.00 гадз.
6. Адпуст памяці апякуна нашай парафіі св. Арханёла Міхала прыпадае ў гэтым годзе ў чацвер, 29 верасня, але мы гэтае свята будзем перажываць ў наступную нядзелю, 2 кастрычнікa. У 15.30 збіраемся на пляцоўцы перад Цэнтам Пастаральным. Тут адмовім адну дзесятку ружанца, будзе асвечана фігура Маці Божай і Дзяцей Фацімскіх, затым ў 16.00 ў капліцы будзе адпраўлена ўрачыстая св. Імша. У гэтым годзе ўрачыстасці адпустовыя будзе праводзіць нова абраны Генеральны Настаяцель нашага Ордэна кс. Дарыуш Вільк. Ужо сёння сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай урачыстасці. Запрасіце таксама Вашых блізкіх, знаёмых. Нагадваю, што ў гэты дзень ёсць толькі адна св. Імша ў 16.00.
7. У суботу, 1 кастрычнікa, у 12.00 у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску-Лошыцы, адбудзецца ўрачыстасць асвячэння вуглавага каменя пад новае будаўніцтва санктуарыя Божай Міласэрнасці. Кс. Пробашч Генадзій Кухарэвіч сардэчна запрашае да ўдзелу ў гэтай вялікай урачыстасці. Урачыстасць будзе праводзіць наш мітрапаліт абп Тадэвуш Кандрусевіч.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі, за спеў і службу літургічную.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…