Літургічны каляндар:

  • 1 лістапада, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Святая Імша ў нашай капліцы будзе справавана ў 19:00. У гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у Святой Імшы і паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы;
  • 2 лістапада, аўторак – УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ;
  • 4 лістапада, чацвер – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе Гадзінa Чування перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
  1. Далей можна складаць выпамінкі – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

 

3.З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых,  адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

 

4.У гэтыя дні святары наведваюць могілкі. Дакладны расклад знаходзіцца на дошцы аб’яваў, а таксама на catholic.by.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…

Лістапад – месяц памяці

пра нашых памерлых

 

Ружанец з выпамінкамі штодзённа – перад св.Імшой на 17.30,

y нядзелю – перад св.Імшой на 11.00