1. Літургічны каляндар:
  • 15 лістапада, панядзелак – Успамін св. Альберта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла;
  • 16 лістапада, аўторак – Успамін НПМ Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай);
  • 17 лістапада, серада – Успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы;
  • 20 лістапада, субота – успамін св. Рафала Каліноўскага, святара;
  • 21 лістапада, нядзеля УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.

 

  1. Заўтра, 15 лістапада, мінае 17 гадоў са дня рэгісрацыі нашай парафіі.

 

  1. Праз увесь лістапад штодзённа перад св.Імшой на 17.30, а ў нядзелю перад св.Імшой у 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а

таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…