Сёння пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд, званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Сёння адбудзецца благаслаўленне аплаткаў, якімі мы будзем сумесна дзяліцца падчас Вігіліі Божага Нараджэння. Ахвяры складзеныя за аплаткі прызначаны на будоўлю нашага касцёла.
- 1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ будзе адпраўляцца ў нашай капліцы наступным чынам:
– аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);
– субота – 17.30 Заахвочваем, асаблівым чынам дзяцей і моладзь, да чыннага ўдзелу ў гэтых Святых Імшах.
- Літургічны каляндар:
- 30 лістапада, аўторак – Свята св. Андрэя, Апостала;
- 3 снежня, пятніца – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара;
- 4 снежня, субота – успамін св. Яна Дамаскіна, прэзбітэра і доктара Касцёла.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
- першая нядзеля месяца – св.Імша на 11.00 будзе ахвяравана за членаў руж ружанцовых.
5.З 29 лістапада па 7 снежня кожны дзень будзе адпраўляцца навэнна перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.
6.Да канца лістапада штодзённа перад св.Імшой на 17.30 молімся на ружанцы за душы памерлых выпісаных ў выпамінках.
7.Можна прыносіць да 12 снежня на CARITAS рэчы і прадукты харчавання з доўгатэрміновым часам дзейснасці
- Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, запрасiць святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй за прыбіранне капліцы. Таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…