І. Літургічны каляндар

  • 27 снежня, панядзелак – Успамін св. Яна, Апостала і Евангеліста. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне віна.
  • 28 снежня, аўторак – Свята св. Немаўлят, мучанікаў.
  • 1 студзеня, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ, дзень малітваў аб супакоі ў свеце. У гэты дзень кожны мае абавязак, пад цяжкім грахом, удзельнічаць у Святой Імшы.

 

IІ.Іншыя аб’явы

  1. Расклад Святых Імшаў на гэтай нядзелі:
  • 31 СНЕЖНЯ – пятніца:

17:30 – Пасля Святой Імшы набажэнства на заканчэне года.

У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна Цябе Бога праслаўляем…, як падзяка Богу за атрыманыя ласкі, а таксама на гэты дзень удзелена дыспэнза – дазвол на спажыванне мясных страў.

 

  • 1 СТУДЗЕНЯ – субота:

00:00 – святая імша на распачацце новага году.

У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна О, Стварыцель Дух прыйдзі.  Таксама будзе адправўлена  яшчэ адна Св.Імша ў гэты дзень –  у 12.00

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. За прыгожыя дэкарацыі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…