1. 1. Літургічны каляндар:
  • 31 студзеня, панядзелак – успамін св. Яна Боска, ксяндза;
  • 2 лютага, серада – СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. У гэты дзень св. Імшу распачынаем з запаленымі свечкамі ў руках – на ўспамін нашага хросту, а таксама наказу, які даў нам Пан: „Вы з’яўляецеся святлом свету”. Гэтыя свечкі, якія называюцца грамнічнымі, выстаўляем на вакне падчас навальніцы, укладваем памерлым у труну. Гэты дзень адзначаем таксама як Дзень Жыцця Кансэкраванага – усіх законнікаў і сясцёр законных;
  • 3 лютага, чацвер – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, апекуна хворых на горла; y гэты дзень асвячаем свечкі і пры канцы св. Імшы прыкладаем іх хворым на горла;
  • 5 лютага, субота – yспамін св. Агаты, панны і мучаніцы. У гэты дзень асвячаем хлеб, соль і ваду, якія прызначаны для абароны людзей ад пажараў і маланак. Пасвечаныя кавалкі хлеба раней кідалі ў агонь, каб вецер адвярнуў пажар у процілеглым кірунку. У яе дзень, буйную рагатую жывёлу кармілі пасвечанымі соллю і хлебам, каб абараніць яе ад чумы.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Жывога Ружанца; змена таямніц ружанцовых.

 

  1. Трываюць калядныя адведзіны. Хто хацеў бы яшчэ запрасіць святара, каб асвяціў дом і памаліўся разам з сям’ёй – прашу пасля св. Імшы звярнуцца ў закрыстыю.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…