- Літургічны каляндар
- 4 сакавіка, пятніца – Успамін св. Казіміра.
- 2. На гэтым тыдні распачынаем перыяд Вялікага Посту. 2 сакавіка – Серада Папяльцовая. У гэты дзень св.Імша ў нашай капліцы ў 19.00. Благаславім попел, якім будзем пасыпленыя на знак перамены нашага жыцця і паводзін. У гэты дзень абавязвае сціслы пост і устрыманне ад мясных страў.
- Каб перажыць перыяд Вялікага Посту ў глыбокім паяднанні з Панам Езусам, які цярпеў за нашы грахі, памёр і паўстаў з мёртвых, варта быць паспавяданым на пачатку Вялікага Посту. Таксама заахвочваю ўзяць удзел у набажэнствах вялікапосных:
- Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 11 па 13 сакавіка, правядзе іх кс. Павел Эйсмант;
- Дарога Крыжовая будзе адпраўляцца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
- Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля св. Імшы на 11.00.
- У бліжэйшую пятніцу 5 сакавіка, пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе Ружа ружанцовая Марыі Сяліцкай.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Гэта павінны быць асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
- Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх і іх родных запрасіць святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Велікодных.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.
Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…