- Літургічны каляндар:
- 25 cакавіка, пятніца– УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА. У гэты дзень, як што год, пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2022 за ненароджаных дзяцей, a больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт.
- Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
- Дарога Крыжовая – кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
- Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля св.Імшы на 11.00.
- Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб іх адведаць на працягу Вялікага Посту, паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
- З 28 сакавіка па 1 красавіка (панядзелак – пятніца) пры нашым Пастаральным Цэнтры плануем правесці для дзяцей „Канікулы з Богам”. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да сястры Альберты.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…