сёння за прачытанне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы) можна атрымаць поўны адпуст.
- Літургічны каляндар:
- панядзелак, 6 чэрвеня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, маці касцёла
- чацвер, 9 чэрвеня – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага и Вечнага Святара;
- субота, 11 чэрвеня – успамін св. Барнабы, апостала;
- у наступную нядзелю 12 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы – парафіяльнае свята ў парафіі на Залатой Горцы ў Мінску. У гэты дзень скончыцца час велiкоднай споведзi.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Гэта павінны быць асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад св. Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- 3. Нагадваю, што праз усё лета (чэрвень, ліпень, жнівень) нядзельныя Святыя Імшы ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00. У іншыя дні Імша вячэрняя будзе як звычайна ў 17.30.
- 4. Праз увесь чэрвень, кожны дзень, перад св.Імшой спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў маі.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за бярозкі, за прыборку і ўпрыгожванне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы, за спещ и службу литургичную. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…