- Літургічны каляндар:
- аўторак, 21 чэрвеня – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка;
- чацвер, 23 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ. Імяніны ксяндза Яна Юшко, пробашча парафіі ў Лошыцы;
- пятніца, 24 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА CЭРЦА ЕЗУСА;
- субота, 25 чэрвеня – yспамін Беззаганнага Cэрца Найсв. Панны Марыі.
- Імша вячэрняя на гэтым тыдні будзе як звычайна ў 17.30. У нядзелю ў 12.00 і 17.00. Перад Імшой св. адмаўляем ружанец і спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
- Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 1 – 2 ліпеня пад дэвізам «Каралева супакою, маліся за нас». Падрабязная інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…