- Літургічны каляндар:
- 29 чэрвеня, серада – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА; aхвяры сабраныя ў гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы;
- 2 ліпеня, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі; падрабязная праграмма фэсту вывешана каля ўваходу ў капліцу;
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
- Праз ўвесь месяц чэрвень перад св.Імшой адбываецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
- Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 1 – 2 ліпеня пад дэвізам «Каралева супакою, маліся за нас». Падрабязная інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…