Сённяшняя, трэцяя нядзеля Адвэнту называецца „Gaudete!” – Радуйцеся! Прыход Пана ўжо вельмі блізкі! Памалу завяршаецца першая частка Адвэнту і пачынаецца другая – чаканне і падрыхтоўка да святкавання памяці першага прышэсця Хрыста на зямлю – Святa Нараджэння Хрыстовага.

 

  1. Літургічны каляндар:
  • 12 снежня, панядзелак – успамін НПМ з Гвадэлупы;
  • 13 снежня, аўторак – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
  • 14 снежня, серада – успамін св. Яна ад Крыжа, прэзбітэра і доктара Касцёла.

 

  1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ адпраўляецца ў нашай капліцы наступным чынам:

– аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);

– субота – 17.30.

          Заахвочваем, асаблівым чынам дзяцей і моладзь, да чыннага ўдзелу ў гэтых Святых Імшах.

 

  1. 3. У пятніцу, 16 снежня, пачнецца Навэнна да Дзіцятка Езус.

 

  1. У наступную нядзелю, 18 снежня, адразу пасля св.Імшы на 14.00 у нашай капліцы адбудецца Малітва Праслаўлення. Памолімся разам. Песняй праславім Слова Адвечнае, Сына божага, Стварыцеля свету.

 

  1. Калi ведаеце пра хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, ці іх родных запрасць святара, каб паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.

 

  1. Каля фігуры Марыі ляжаць асвечаныя аплаткі. Можна іх узяць дадому, кабпадчас Вігіліі Божага Нараджэння падзяліцца аплаткам з блізкімі. Таксама ў краме парафіяльнай можна набыць календары і розныя прыгожыя святочныя рэчы. Складзеныя ахвяры прызначаюцца на будоўлю нашага касцёла.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. У наступную суботу, 17 снежня, у 15.00 запрашаем на суботнік. Падрыхтуем прыгожа нашу капліцу і Цэнтр пастаральны да свята Божага Нараджэння.

 

  1. Дзякуй ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Таксама дзякуй за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а

таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага паасобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.  Тваёй абароне аддаёмся…