1. Літургічны каляндар:

Сёння  Святыя Імшы  у нашай парафіі –11:00; 17:00.

У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна Прыйдзі Стварыцель, Дух Святы.

  • 2 студзеня, панядзелак – Успамін святых БАЗЫЛЯ І Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.
  • 3 студзеня, аўторак – Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса.
  • 6 студзеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА.

Святая Імшы будзе адпраўленая ў 19:00. Кожны мае абавязак, пад грахом, быць ў гэты дзень на Святой Імшы, а таксама паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

У гэты дзень на Святой Імшы будуць у нас госці – дзіцячы гурт з Мінска-Лошыцы “Міхаэлькі”, які  таксама пасля Імшы пакажа батлейку.

Падчас кожнай Святой Імшы будзе асвечана крэйда, кадзіла і вада. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: С+М+В і бягучы 2023 год. Гэта першыя літары напісу на лацінскай Christum mancionem benedicat  – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, каталікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Бога. Вадой кропім дом.

  • 8 студзеня, нядзеля – СВЯТА ХРОСТУ ПАНА, заканчэнне перыяду Нараджэння Пана.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Таксама адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі;
  1. Можна запісвацца на калядныя адведзіны.

Калядныя адведзіны – гэта перадусім малітва і благаслаўленне сям’і, асвячэнне дамоў і кватэр, а таксама магчымасць размовы са святаром. Падчас адведзін стол павінен быць засланы белым абрусам, на ім крыж, свечка, біблія і асвечаная вада. Запісвацца можна ў святароў у закрыстыі.

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў снежні: 15 сем’яў – 970 руб., 150 еўра. Дзякую за ахвяраванні складзеныя за аплаткі – 335 р.

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Віншуем усіх братоў і сясцёр праваслаўных, асабліва з вашых сем’яў, якія будуць святкаваць Нараджэнне Пана. Няхай гэтае свята прынясе перадусім любоў і супакой.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…