- З заўтрашняга дня распачынаецца ў літургіі Касцёла так званы звычайны перыяд.
- У нашай парафіі трываюць Калядныя адведзіны.
Калядныя адведзіны – гэта перадусім малітва і благаслаўленне сям’і, асвячэнне дамоў і кватэр, а таксама магчымасць размовы са святаром. Падчас адведзін стол павінен быць засланы белым абрусам, на ім крыж, свечка, Біблія і асвечаная вада. Запісвацца можна ў святароў у закрыстыі. Старэйшыя асобы і тых хто можа, заахвочваем запісвацца ў цягу дня.
- Дзякуй за ахвяры, прынесеныя на пабудаванне нашага касцёлa.
- Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: за прыбіранне капліцы, за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…