- Літургічны каляндар:
- 14 лютага, аўторак – СВЯТА СВЯТОГА КІРЫЛА, МНІХА І СВ. МЯТОДA, БІСКУПА – АПЕКУНOЎ ЕЎРОПЫ;
- 15 лютага, серада – успамін бл. Міхала Сапоцька, святара;
- 17 лютага, пятніца – СВЯТА НАЙСВЯЦЕЙШАГА АБЛІЧЧА – гэта галоўнае свята Кангрэгацыі сясцёр Аблічанак, якія працуюць у нашай парафіі. Кожны дзень перад св.Імшой молімся Навэнну.
- Рэкалекцыі велікапосныя ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 лютага (пятніца, субота, нядзеля). Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, экзарцыст, рэкалекцыяніст, пробашч парафіі ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія).
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. За прыбіранне капліцы. За спеў і службу Літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…