- 1. Літургічны каляндар:
- 7 сакавіка, аўторак – успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц;
- 8 сакавіка, серада – успамін св. Яна Божага, законніка;
- 9 сакавіка, чацвер – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца спецыяльнае набажэнства.
- Крыжовы Шлях адпраўляецца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
- Песні Жальбы – у наступную нядзелю ў 13:10.
- У бліжэйшую пятніцу 10 лютага, пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе Ружа ружанцовая Наташы Парашчанка.
- Нагадваю!!! Святыя Імшы ў нядзелі 12, 19, 26 сакавіка будуць адпраўляцца ў 13:30 і 17:00.
- Паводле просьбы каталіцкіх біскупаў у скарбонку можна пакласці ахвяры, якія будуць перададзеныя ахвярам землятрусу ў Турцыі і Сірыі.
Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa, складзеныя ў лютым: 12 сем’яў – 630 р.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. За прыбіранне капліцы. За спеў і службу Літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.
З рацыі свята 8 сакавіка, прыміце найлепшыя пажаданні нашыя дарагія жанчыны. Няхай Бог благаслаўляе Вам і дае сілы на кожны дзень.
Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…