1. Наступная нядзеля, 2 красавіка – Пальмовая Нядзеля.

Святыя Імшы ў нашай парафіі – 11:00 і 17:00.

Калі дазволіць надвор’е ў 11.00 літургія распачнецца на вуліцы асвячэннем пальм, пасля чаго працэсіяй увойдзем да капліцы, каб удзельнічаць у Святой Імшы.

  1. Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 17.30, а пасля на Набажэнства Крыжовага Шляху.
  2. Песні Жальбы ў наступную нядзелю ў 10:30.
  3. 31 сакавіка – 1 красавіка (пятніца-субота) адбудуцца дні засяроджанасці для моладзі нашай парафіі. Пачатак у пятніцу ў 18:00. З сабой трэба ўзяць зменны абутак і спальны мяшок (альбо плед).
  4. Звяртаемся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб таксама яны поўна і годна маглі перажываць велікодныя святы.

Таксама просім Вас – не адкладваць споведзь на апошнію хвіліну.

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў сакавіку: 16 сем’яў – 740 рублёў.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі.

Ў нашай “краме парафіяльнай” можна набываць вербачкі і іншыя святочныя рэчы. Усе складзеныя ахвяры будуць прызначаны на будоўлю нашага касцёла.

Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…