- Літургічны каляндар
- Сёння, 16 красавіка, Свята Божай Міласэрнасці – Пан Езус у аб’яўленнях, якія пераказаў праз святую Сястру Фаўстыну, пакінуў запаведзь, што ўсе, хто сёння годна прыме святую Камунію, адмовяць Вяночак да Божай Міласэрнасці – змогуць атрымаць шмат надзвычайных ласкаў. Заахвочваю прыйсці ў 15.00 ў капліцу, каб памаліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
- Наша суседняя парафія ў Лошыцы сёння перажывае адпуст. Імша св. у 12.00, якую узачаліць ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
- У нядзелі 23 і 30 красавіка Святыя Імшы ў 12.00 і 17.00.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі, за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.
Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…