Традыцыйна сёння ў касцёле рапачынаецца тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.

  1. Літургічны каляндар:
  • 1 мая, панядзелак – Успамін св. Юзаф, рамесніка;
  • 2 мая, аўторак – Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
  • 3 мая, серада – Свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
  1. Праз увесь май перад Святой Імшой вечаровай, будзем адпраўляць набажэнствы маёвыя.
  2. Ва ўсе нядзелі мая Святыя Імшы ў 11:00 і 17:00.
  3. Ў нядзелю 14 мая ў нашай парафіі адбудзецца Першая Святая Камунія.
  4. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Гэта павінны быць асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад св. Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa.

     Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, за Канстанціна, яго бацькоў і хросных, з нагоды хросту, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…