- Літургічны каляндар:
- 5 чэрвеня, панядзелак – Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка;
- 8 чэрвеня, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Святая Імша ў нашай капліцы ў 17.30, пасля яе працэсія вакол будуючагася касцёла.
- Працэсія Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вуліцамі Мінска адбудзецца ў наступную нядзелю 11 чэрвеня. Пачатак Урачыстай Святой Імшой у 9 гадзін раніцы на Залатой Горцы. З гэтай прычыны 11 чэрвеня ў нядзелю у нашай капліцы Святая Імша толькі ў 17:00.
- Ва ўсе іншыя нядзелі лета (чэрвень, ліпень, жнівень) нядзельныя Святыя Імшы ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00.
- З 5 па 11 чэрвеня пры парафіі пройдуць “Канікулы з Богам”. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да сястры Альберты.
- Праз увесь чэрвень перад Святымі Імшамі вечаровымі у 17:30 будуць адпраўляцца Набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
- Ад 8 па 15 чэрвеня будзе трываць актава урачыстасці Божага Цела. Пасля Святых Імшаў будзе набажэнства і працэсія.
- На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Гэта павінны быць асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад св. Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…