- Літургічны каляндар:
- 29 чэрвеня, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА;
У гэты дзень кожны мае абавязак удзельнічаць у Святой Імшы і паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
Святая Імша – 19:00.
- 2 ліпеня, нядзеля – прыпадае УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі; Будслаўскі фэст ў год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у гэтым годзе пройдзе 30 чэрвеня – 1 ліпеня пад дэвізам «Марыя – Каралева Беларусі ». Падрабязная інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
- Праз ўвесь месяц чэрвень перад св.Імшой адбываецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…