Літургічны каляндар: 14 жніўня, панядзелак – успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка; 15 жніўня, аўторак – Урачыстасць УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Святыя Імшы ў нашай парафіі - 8:00 і 19:00. Падчас іх благаслаўленне ўраджаю гэтага году. Трывае месяц жнівень, у якім традыцыйна молімся у інтэнцыі цвярозасці у нашых сем’ях i нашай Бацькаўшчыне. З 21 па 26 жніўня плануюцца "Канікулы з Богам". За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да ксяндза пробашча альбо сястры Альберты! Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тэрыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…