Літургічны каляндар:

22 жніўня, аўторак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;

24 жніўня, чацвер – свята святога Барталамея, апостала;

26 жніўня, субота– успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.

Трывае месяц жнівень, у якім традыцыйна молімся у інтэнцыі цвярозасці у нашых сем’ях i нашай Бацькаўшчыне.

З 21 па 26 жніўня пры нашым Пастаральным Цэнтры для дзяцей праводзяцца “Канікулы з Богам”.

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тэрыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, а святы Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…