1. Літургічны каляндар:
  • панядзелак, 28 жніўня – успамін cв. Аўгустынa, біскупa і доктарa Касцёла;
  • аўторак, 29 жніўня — успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі;
  • першая нядзеля месяца- cв. Імша ў 17:00 будзе ахвяравана за членаў трох Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.

3. Праз увесь верасень Святыя Імшы нядзельныя ў 12:00 і 17:00.

4. У наступную нядзелю, 3 верасня  Падчас св. Імш ў 12.00 і 17.00 – благаслаўленне дзяцей, настаўнікаў і катэхетаў перад пачаткам навучальнага года, a таксама асвячэнне школьных прыладаў. Святая Імша ў інтэнцыі дзяцей ў 12:00.

5. Галоўны адпуст нашай парафіі будзем адзначаць у гэтым годзе 1 кастрычніка а 15 гадзіне. Падчас урачыстасцяў будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі. Спатканні па падрыхтоўцы да Сакраманту адбудуцца ў кожную нядзелю верасня ў 16:00 гадзін.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе iмянiны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…