1. Літургічны каляндар:
- аўторак, 12 верасня — успамін Найсвяцейшага Імя Марыі;
- серада, 13 верасня – успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла;
- чацвер, 14 верасня – свята Узвышання Святога Крыжа; Пасля св.Імшы на 17.30 прыкладна ў 18.10 сустракаемся каля крыжа пры дарозе. Там адмовім Каронку да Божай Міласэрнасці. Сардэчна запрашаю кожнага, хто можа прыйсці;
- пятніца, 15 верасня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай;
- субота, 16 верасня – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
2. Галоўны адпуст нашай парафіі будзем адзначаць у гэтым годзе 1 кастрычніка ў 15:00. Урачыстасць узначаліць абп. Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстасцяў будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі. Спатканні па падрыхтоўцы да Сакрамэнту адбудуцца ў кожную нядзелю верасня ў 16:00.
3. Заахвочваем запісваць дзяцей на катэхэзу. Дзеці 1 год да Камуніі і малодшыя на 16 гадзін. Дзеці 2 год да Камуніі застаюцца пасля Імшы, каля 17.45.
Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёла.
Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св. арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…