1. Літургічны каляндар:
- панядзелак, 18 верасня — успамін св. Станіслава Косткі, законніка;
- серада, 20 верасня – успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітара, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў мучанікаў;
- чацвер, 21 верасня – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста;
- субота, 23 верасня – успамін св. Айца Піо, прэзбітара.
2. Ад серады 20 верасня распачынаецца навэнна перад Святам св. Арханёла Міхала, галоўнага апекуна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кангрэгацыі св. Арханёла Міхала і нашай парафіі.
3. 23 верасня ў 9.00 адбудзецца суботнік!!!
4. Заахвочваем запісваць дзяцей на катэхэзу.
Дзяці і моладзі, якія ўжо былі да І Святой Камуніі на 13 гадзін.
Дзеці 1 год да Камуніі і малодшыя на 16 гадзін.
Дзеці 2 год да Камуніі застаюцца пасля Імшы, каля 17.45.
5. Галоўны адпуст нашай парафіі будзем адзначаць у гэтым годзе 1 кастрычніка ў 15:00. Урачыстасць узначаліць абп. Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстасцяў будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі.
Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёла.
Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св. арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…