8 кастрычніка 2023 – XXVII НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ
- У чацвер 12 кастрычніка ў нашай парафіі адбудзецца дзеканская візтацыя. Святая Імша ў гэты дзень у 19:00, пасля яе спатканне для рады парафіяльнай, рады фінансавай і прадстаўнікоў рухаў парафіяльных.
- Пятніца, 13 кастрычніка – успамін бл. Ганарата Казьмінскага, які заснаваў кангрэгацыю сясцёр Узнагароджвальніц Найсвяцейшага Аблічча да якой прыналежыць сястра Альберта;
- Распачалося Ружанцовае Набажэнства. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
- Набліжаецца лістапад – месяц памяці нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць картачкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
- Ад аўторка распачынаецца катэхэза для дарослых 50+ ў 15:30.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.