Літургічны каляндар:

  • 1 лістапада, серада – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ.

 Святая Імша ў нашай капліцы будзе справавана ў 8:00 і 19:00.

У гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у Святой Імшы і паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У 18:15 – адарацыя;

  • 2 лістапада, чацвер – УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ.

18:15 – памолімся за ўсіх нашых блізкіх памерлых.

19:00 – Святая Імша;

  • 4 лістапада, субота – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

1. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

2.  Далей можна складаць выпамінкі – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Карткі каліласка пішыце выразна і прынасіце да закрыстыі.

3. Ад панядзелку 30 кастрычніка па пятніцу 3 лістапада запрашаем дзяцей на “Канікулы з Богам”.

4. 5-7 лістапада адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Пачатак 5 лістапада ў 20:30 ў Гатава.

5. З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых,  адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

6. У гэтыя дні святары наведваюць могілкі. Дакладны расклад знаходзіцца на дошцы аб’яваў, а таксама на catholic.by.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

8. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі.

 Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага паасобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…