1. Літургічны каляндар:

  • серада, 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупa;
  • чацвер, 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупa і доктарa Касцёла;
  • пятніца, 8 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

У гэты дзень усе вернікі маюць абавязак удзельнічаць ў Святой Імшы і ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Кожны дзень адпраўляецца навэнна перад гэтай урачыстасцю.

  • 9 снежня, субота – успамін Маці Божай Ларэтанскай.

2. СВЯТЫЯ ІМШЫ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ:

– панядзелак – Святая Імша 17:30;

– аўторках – Святая Імша раратняя 6.45;

– серада – Святая Імша 17:30;

– чацвер – Святая Імша раратняя 6.45;

пятніца – Святая Імша 18:00 Безаганнага Зачацця НПМ;

– субота – Святая Імша раратняя 17.30.

Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі

на Святыя Імшы Рараратнія.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 6:45. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля Святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.

4. 17 снежня ў ІІІ нядзелю адвэнта ў нашай парафіі адбудзецца дзень засяроджанасці.

Расклад наступны:

14:00 – адарацыя і магчымасць прыступіць да споведзі:

15:00 – Урачыстая Святая Імша.

5. Звяртаемся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб яны маглі поўна і годна перажыць надыходзячыя святы. Праз увесь адвэнт можна будзе прыступіць да споведзі за паўгадзіны перад Святой Імшой. Калі ласка не адкладвайце споведзі на апошні момант.

6. Можна прыносіць да 10 снежня уключна на CARITAS рэчы і прадукты харчавання з доўгатэрміновым часам дзейснасці.