1. Расклад Імшаў:
- 24 снежня, нядзеля – IV нядзеля адвэнту 11:00 і 15:00.
- 25 снежня, панядзелак – 00:00 “Пастэрка” і 12:00.
Пастэрка – Святая Імша апоўначы з 24 на 25 снежня.
Заўтра, 25 снежня ў панядзелак а 12 гадзіне паводле традыцыі усе, хто праз 9 месяцаў штодзённа маліўся аб уратаванні жыцця ненароджанага дзіцяці, прынясуць і пакладуць каля жолаба Пана Езуса розу. Пасля Святой Імшы адбудзецца святочная пастанова і нашу парафію адведае асаблівы госць.
- 26 снежня, аўторак – другі дзень Святаў, свята св. Стэфана, д’якана і першамучаніка; благаслаўленне аўса;
- 27 снежня, серада – Успамін св. Яна, Апостала і Евангеліста. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне віна;
- 28 снежня, чацвер – Свята св. Немаўлят, мучанікаў;
Святыя Імшы ў буднія дні ў 17:30.
На моцы дыспэнсы ў пятніцу 29 снежня пост не абавязвае
- 31 снежня, нядзеля – Свята Святой Сям’і.
Святыя Імшы ў наступную нядзелю ў 12:00 і 17:00.
Памолімся аб хрысціянскім жыцці і святасці сям’і. Заахвочваю, каб у св. Імшы ўдзельнічалі цэлыя сем’і, будуць адноўленыя шлюбныя абяцанні і кожная сям’я атрымае благаслаўленне. Пасля Святой Імшы ў 17:00 гадзін набажэнства на заканчэнне года.
26 снежня распачнуцца “Канікулы з Богам” для дзяцей. Прашу звярнуцца да сятры.
Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую сардэчна за розныя працы для парафіі. За прыбіранне на свята капліцы. Няхай Бог адудзячыць кожнаму паводле яго ахвярнасці. Дзякуй за сумесную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае жыццё нашай парафіі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…