- Сёння Святыя Імшы ў 12:00 і 17:00.
Падчас Імшаў аднаўлене сужэнскіх абяцанняў і індывідуальнае благаслаўленне сем’яў.
Пасля Святой Імшы ў 17:00 набажэнства на заканчэне года.
У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна Цябе Бога праслаўляем…
- 1 студзеня, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ
Святыя Імшы – 00:00 (на распачацце новага году), 12:00 і 17:00.
У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна О, Стварыцель Дух прыйдзі. Кожны мае абавязак быць на Святой Імшы.
- 2 судзеня, аўторак – успамін святых Базыля і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.
- 3 студзеня, серада – Успамін Найсвяцейшага Імя Езус.
- 6 студзеня, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (ТРОХ КАРАЛЁЎ)
Святыя Імшы – 10:00 і 17:00.
У гэты дзень у касцёлах пасвячаем крэйду, кадзіла і ваду. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2024 год. Гэта скарочана ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, католікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.
- 7 студзеня, нядзеля – Свята Хросту Пана.
Святыя Імшы – 12:00 і 17:00.
На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17:30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля Святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. За прыгожыя дэкарацыі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна.