1. Літургічны каляндар:

  • 30 студзеня, аўторак – успамін бл. Браніслава Маркевіча, Айца Заснавальніка Міхалітаў. Перад Святой Імшой адбудзецца набажэнства праз заступніцтва благаслаўлёнага.
  •  31 студзеня, серада – успамін св. Яна Боска, Прэзбітэра;
  • 2 лютага, пятніца – Свята Ахвяравання Пана.

Святыя Імшы ў гэты дзень у 8:00 і 19:00.

Па традыцыі адбудзецца благаслаўленне свечак. Таксама прыпадае Дзень кансэкраванага жыцця, таму будзем памятаць у нашых малітвах аб асобах, якія прысвяцілі сваё жыццё  службе Богу, асаблівым чынам за айцоў міхалітаў і сясцёр аблічанак, працуючых у нашай парафіі;

  • 3 лютага, субота – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, апекуна хворых на горла.

2. У нашай парафіі трываюць Калядныя адведзіны. Запісвацца можна ў закрыстыі.

3. 31 студзеня распачынаецца навэнна да Найсвяцейшага Аблічча.

4. На гэтым тыдні прыпадаюць:

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21:00 да 22:00 адбудзецца традыцыйная Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  •  першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса;
  •  першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння.