1. На гэтым тыдні прыпадае – першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена св. Імша. Перад святой Імшой адбудзецца спецыяльнае набажэнства.

2. Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам.

3. Крыжовы шлях адпраўляецца кожную пятніцу пасля святой Імшы.

4. Дзіцяча-моладзевы крыжовы шлях адбудзецца 10 сакавіка ў 16.30. Усіх сардэчна запрашаем. Катэхэза для дзяцей у 16.00 і 18.00, як звычайна.

5. Песні Жальбы – кожны чацвер у 18.30, з навукай, і ў нядзелю пасля святой Імшы ў 12.00.