1. На гэтым тыдні з 1 па 3 сакавіка ў нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі велікапосныя. Духоўныя практыкаванні правядзе Айцец Стэфан Пупейка, францішканін, з парафіі св. Антонія ў Слуцку.
Расклад рэкалекцый наступны:
1 сакавіка, пятніца – 17:30; пасля Крыжовы шлях.
2 сакавіка, субота – 17:30;
3 сакавіка, нядзеля – 14:00 (адарацыя); 15:00 – Святая Імша.
УДЗЕЛ У РЭКАЛЕКЦЫЯХ АБАВЯЗКОВЫ!!!
2. У наступную нядзелю катэхэза для ўсіх дзяцей ў 14:00.
3. Наша парафія ў гэтым годзе далучылася да касцёлаў, дзе будзе адбывацца “стацыйнае набажэнства” песень жальбы. Праз ўвесь вялікі пост кожны чацвер – 17:30 – Святая Імша, а пасля Песні жальбаў з навукай.
4. На гэтым тыдні прыпадаюць першыя пятніца і субота месяца.
5. 24-27 сакавіка плануюцца правясці канікулы з Богам для дзяцей. За інфармацыяй звяртацца да сястры Альберты.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. За прыбіранне капліцы. За спеў і службу Літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…