1. Літургічны каляндар:
    • 29 красавіка, панядзелак – Свята св. Кацярыны Сіенскай, Панны і доктара Касцёла, Апякункі Еўропы;
    • 1 мая, серада – успамін св. Юзафа, рамесніка;
    • 2 мая, чацвер – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
    • 3 мая, пятніца – Свята святых Філіпа і Якуба, апосталаў.

2. У нашай парафіі трывае перэгрынацыя копій абразоў Маці Божай з санктуарыяў Беларусі і Свету.

         З гэтай прычыны расклад набажэнстваў з панядзелка па чацвер: 18:00 – Святая Імша, пасля выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнта і ружанец.

         3 мая ў пятніцу – заканчэнне перэгрынацыі. У 18:15 адмовім ружанец, а ў 19:00 – Святая Імша падзякі за гэты час. Пасля Імшы працэсія вакол Касцёла з абразамі Маці Божай.

Каля фігуры Маці Божай ў скарбонку можна класці просьбы і падзякі выпісаныя на картцы. Кожны дзень будзем маліцца на ружанцы, а на канец перэгрынацыі будзе адпраўлена Святая Імша ў гэтых інтэнцыях.

Субота – Святая Імша ў 17:30.

3. Праз увесь май будзем адпраўляць набажэнствы маёвыя.

4. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa.

     Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, памолімся супольна.