1.Літургічны каляндар:
- аўторак, 3 верасня – успамін cв. Грыгoрыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, адмовім тры часткі ружанца святога ў гэтай інтэнцыі.
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца– дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі.
3. Нядзельныя Святыя Імшы у нашай парафіі будуць адпраўляцца ў 10:30 і 17:00.
4. Галоўны адпуст нашай парафіі будзем адзначаць у гэтым годзе 29 верасня ў 15:00. Урачыстасць узначаліць бп. Юрый Касабуцкі. У гэты дзень будзем адзначаць 20 год нашай парафіі.
5. Заахвочваем запісваць дзяцей на катэхэзу.
6. Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе iмянiны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…