- аўторак, 3 снежня – успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра.
- пятніца, 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупa;
- субота, 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупa і доктарa Касцёла;
наступная нядзеля.
2. СВЯТЫЯ ІМШЫ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ:
– панядзелак – Святая Імша 17:30;
– аўторках – Святая Імша раратняя 6.45 раніцы (вечаровай св.Імшы не будзе);
– серада – Святая Імша 17:30;
– чацвер – Святая Імша раратняя 6.45 раніцы (вечаровай св.Імшы не будзе);
– пятніца – Святая Імша 17:30;
– субота – Святая Імша раратняя 17.30.
Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі
на Святыя Імшы Рараратнія.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 6:45. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля Святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
4. УВАГА! 22 снежня ў ІV нядзелю адвэнта ў нашай парафіі адбудзецца дзень засяроджанасці. Расклад наступны:
14:00 – адарацыя і магчымасць прыступіць да споведзі:
15:00 – Урачыстая Святая Імша.
5. Звяртаемся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб яны маглі поўна і годна перажыць надыходзячыя святы. Праз увесь адвэнт можна будзе прыступіць да споведзі за паўгадзіны перад Святой Імшой. Калі ласка не адкладвайце споведзі на апошні момант.
6. Можна прыносіць да 15 снежня уключна на CARITAS рэчы і прадукты харчавання з доўгатэрміновым часам дзейснасці.
7. Заахвочваю набываць у краме парафіяльнай каляндары і святочныя рэчы.
8. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…