1. Аўторак, 31 снежня –  апошні дзень у годзе. Пасля св. Імшы ў 17.30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства, у якім будзем дзякаваць Богу, прасіць у Яго прабачэння і прасіць аб ласках на Новы Год. Набажэнства завершыцца гімнам „Цябе ​Бога праслаўляем”, за адмаўленне якога можна атрымаць поўны адпуст. 

Апоўначы ў 24.00 – адбудзецца Святая Імша на распачацце Новага Года.

2. Серада, 1 студзеня, УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ. Святая Імша  ў 12.00. У гэты дзень кожны мае абавязак, пад цяжкім грахом, удзельнічаць у Святой Імшы. За прачытанне гімна Veni Creator, можна атрымаць поўны адпуст.

3. Літургічны каляндар:

  • 2 студзеня, чацвер – Успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла;
  •  3 студзеня, пятніца – Успамін Найсвяцейшага Імя Езус;
  • Наступная нядзеля, 5 студзеня –  першая нядзеля месяца. У гэты дзень св. Імша ў 10.30 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых. Пасля адбудзецца супольнае каледаванне, сардэчна запрашаю.

Таксама другая Святая Імша ў 17:00.

4. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна.