1. Літургічны каляндар:
- 3 лютага, панядзелак – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, апекуна хворых на горла; y гэты дзень асвячаем свечкі і напрыканцы Імшы святой прыкладаем іх хворым на горла;
- 5 лютага, серада – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы; у гэты дзень асвячаем хлеб, соль і ваду;
- 6 лютага, чацвер – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў;
- 8 лютага, субота – успамін св. Жaзэфіны Бакіты, панны.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, адмовім тры часткі ружанца святога ў гэтай інтэнцыі;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
4. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
5. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся