1. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую пакласці інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Святая Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, адмовім тры часткі ружанца святога ў гэтай інтэнцыі;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
- першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 10.30 будзе ахвяравана за членаў Жывога Ружанца; змена таямніц ружанцовых.
2. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
- кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 17:30, а пасля на набажэнства Крыжовага Шляху;
- кожны чацвер – 17:30 – Святая Імша, а пасля Песні Жальбы з навукай; таксама Песні Жальбы кожную нядзелю ў 10:10 перад ранішняй св. Імшой.
3. Звяртаюся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб таксама яны
поўна і годна маглі перажыць велікодныя святы. Таксама просім Вас
не адкладваць споведзь на апошнюю хвіліну.
4. На століку пры бібліятэцы ляжаць спіскі на прыбіранне каліцы. Прашу запісвацца, хто гатовы дзеля любові да Езуса і да бліжняга ахвяраваць гадзіну свайго часу раз на месяц, ці на два.
5. У панядзелак 31 сакавіка Святая Імша ў 8:00.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. За прыбіранне капліцы. За спеў і службу Літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…